Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН у Нью-Йорку

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: Светлана Тихановская примет участие в мероприятиях Генассамблеи ООН в Нью-Йорке

Пра гэта выданню «Позирк Онлайн» паведаміў прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі.

«Візіт ужо плануецца, робяцца падрыхтоўчыя крокі. Летась быў дэбют. Сёлета мы паўторым гэту аперацыю, каб паўдзельнічаць у тыдні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН», — сказаў Кавалеўскі.

Кавалеўскі анансаваў удзел Святланы Ціханоўскай у «цэлай серыі мерапрыемстваў».

«Гэта будуць і сайд-івенты, і двухбаковыя сустрэчы, і мерапрыемствы экспертнай супольнасці. Вядуцца перамовы з рознымі партнёрамі», — дадаў дыпламат.

Папярэдні матэрыял
Бібліятэка Кангрэса ЗША вылучае беларускія кнігі ў асобны раздзел
Наступны матэрыял
Коўшык і Сахашчык працягнуць працу на пасадах у АПК

Iншыя матэрыялы