Бібліятэка Кангрэса ЗША
4 хв.

На русском языке: Библиотека Конгресса США выделяет беларусские книги в отдельный раздел

Адна з найвялікшых у свеце бібліятэк — Бібліятэка Кангрэсу ЗША, перагледзіць беларускую частку класіфікацыі кніг у раздзеле «СССР/Расія» і вылучыць беларускую літаратуру ў асобны раздзел.

Пра гэта паведаміў бібліятэкар Ігар Іваноў. Паводле яго, раней бібліятэка Кангрэсу пераглядзела класіфікацыю ўкраінскага раздзелу і вылучыла яго ў асобны ад СССР/Расіі, больш адэкватна і поўна распісала перыядызацыю гісторыі, культуры і г.д.

«На чарзе ў іх — Беларусь. Яе таксама вылучаюць у асобны ад СССР/Расіі раздзел (з DK507 у DK2001-2995). Цяпер яны шукаюць спэцыялістаў для супрацы ў гэтай справе», — паведаміў Іваноў.

Раней кнігі Украіны і Беларусі канцэнтраваліся ў раздзеле «Расія / СССР», але зараз будзе інакш. Бібліятэка Кангрэса была заснаваная ў 1800 г. і з’яўляецца адной з найвялікшых бібліятэк свету ў адным шэрагу з брытанскай бібліятэкай у Лондане.

Папярэдні матэрыял
ЕС пашырыў санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН у Нью-Йорку

Iншыя матэрыялы