Карыстальнік Twitter пад нікам colorage стварыў лацінізатар для ноўтбукаў і кампʼютараў Apple, на аперацыйнай сістэме macOS.
І цяпер, дзякуючы гэтаму кожны, хто мае Mac можа адной гарачай клавішай ператварыць напісанае на беларускай мове кірыліцай — u tekst biełaruskaj łacіnkaj!
Як гэта працуе?
Стваральнік піша, што, каб наладзіць гэтую фічу спатрэбіцца зрабіць усяго толькі два крокі:
Крок 1. Усталёўваем на ваш ноўтбук дадатак Raycast — гэта просты і хуткі лаўнчер (аналаг звычайнага Spotlight на Mac);
Адразу адзначым, што вам можа спатрэбіцца дадаткова даць яму правы, каб ён мог змяняць тэкст кірыліцай на лацінку. То-бок пасля ўсталявання ідзем у Сістэмныя налады — Абарона і бяспека — Канфідэнцыяльнасць — Універсальны доступ — (ціснем на замок) і даем правы Raycast.
Крок 2. Пампуем сам лацінізатар.
Крок апошні. Задаем гарачую клавішу для хуткасці і зручнасці. Адчыняем Raycast — Preferences (налады) — Абіраем зверху Extensions (пашырэнні) — Бачым у табліцы пашырэнне Convert to Lacinka і ў слупку Hotkey задаем зручную камбінацыю, напрыклад Option + L.
Віншуем! Цяпер пішам любы тэкст беларускай, вылучаем яго і націскаем камбінацыю, якую вы задалі.
Vynіk musіć być voś takі! Usio prosta, a hałoŭnaje — zručna! A padziakavać aŭtaru možna prama ŭ Twitter: