Бізнэсджэт урада Лукашэнкі, праз паўгода прастою, прайшоў ТА ў сэрвісным цэнтры канадскай кампаніі

JetPhotos
Эксклюзіў
10 хв.

In English: Lukashenka’s government business jet was serviced by a Canadian company after 6 months of idle
На русском языке: Бизнесджет правительства Лукашенко, спустя полгода простоя, прошёл ТО в сервисном центре канадской компании

Вечарам 12 красавіка бізнесджэт Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, аператарам якога выступае Белавія, вярнуўся з Казані ў Мінск. Борт прызямліўся ў MSQ у 21:29 па мінскім часе.

Бізнэсджэт урада Лукашэнкі, праз паўгода прастою, прайшоў ТА ў сэрвісным цэнтры канадскай кампаніі

Палёт EW-301PJ з Казані ў Мінск, 12 красавіка 2022 года. / Radarbox

Да гэтага, каля паўгода, самалёт стаяў у прастоі, а ў канцы сакавіка правёў трэніровачныя палёты, пасля якіх і адправіўся ў Казань на два тыдні, дзе, мяркуючы па ўсім, прайшоў ТА. Менавіта ў Казані знаходзіцца сэрвісны цэнтр татарстанскага ТАА «Тулпар Тэхнік», які з’яўляецца афіцыйным сэрвісным цэнтрам канадскай кампаніі Bombardier для абслугоўвання самалётаў бізнэс-прызначэння.

Лагічна спытаць: на якой падставе прадстаўнік канадскай кампаніі абслугоўвае самалёт «Белавіі», якая знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і Швейцарыі?

Аднак гэта не проста чарговы самалёт Белавіі. Гэты борт, паводле звестак таго ж Planespotters, з’яўляецца ўласнасцю ўрада Лукашэнкі.

Бізнэсджэт урада Лукашэнкі, праз паўгода прастою, прайшоў ТА ў сэрвісным цэнтры канадскай кампаніі

Гісторыя самалёта Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ / Planespotters

Ну і самае цікавае тое, што раней самалёт карысталі:

  • Раман Галоўчанка. Падчас візіту ў Арменію 9 кастрычніка 2020 года і сустрэчы з Міхаілам Мішусціным 26 студзеня 2021 года ў Маскве.
  • Аляксей Алексін;
  • І нават Зміцер Лукашэнка. На гэтым самалёце ён лётаў у Афрыканскае турнэ, дзе быў разам з Зінгманам.

Таксама варта адзначыць, што нягледзячы на такіх пасажыраў, самалёт не мае адпаведнай ліўрэі ў дзярж. колерах, што робіць яго самым непрыкметным у «дыктатарскім» авіяпарку.

Бізнэсджэт урада Лукашэнкі, праз паўгода прастою, прайшоў ТА ў сэрвісным цэнтры канадскай кампаніі

Борт Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ / JetPhotos

Улічваючы ўсё вышэйпералічанае, лагічным будзе пытанне да кампаніі Bombardier: На якой падставе абслугоўваецца самалёт нелегітымнага ўрада, на якім лётаюць падсанкцыйныя асобы, якія, у тым ліку, прама ці ўскосна, датычныя да вайны ва Украіне?

Асобна хочацца сказаць, што ў сваёй заяве ад 4 сакавіка 2022 года кампанія Bombardier пісала, што занепакоена падзеямі ва Украіне, што прыпыніла ўсю дзейнасць з расійскімі кліентамі, у тым ліку ўсе формы тэхнічнай дапамогі і будзе працягваць прытрымлівацца міжнародных законаў, правілаў і санкцый па меры іх развіцця.

Нажаль, у дадзены момант, можна канстатаваць, што словы кампаніі не адпавядаюць яе дзеянням. Задаць пытанні адносна абслугоўвання борта ўрада Лукашэнкі можна ім у сацсетках: Twitter, Instagram, Facebook.

Папярэдні матэрыял
Беларусь уводзіць «бязвіз» для грамадзян Літвы і Латвіі
Наступны матэрыял
Зміцер Дашкевіч прызнаны палітвязнем

Iншыя матэрыялы