In English:
Blinken: U.S. imposes sanctions against 25 people connected with the regime in Belarus
На русском языке:
Блинкен: США вводят санкции против 25 лиц, связанных с режимом в Беларуси
Reuters са спасылкай на дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена паведамляе, што Злучаныя Штаты ўвялі візавыя абмежаванні ў дачыненні да 25 чалавек, у тым ліку дэпутатаў, звязаных з рэжымам у Беларусі за падрыў дэмакратыі ў краіне палітычна матываванымі судовымі працэсамі, такімі як судовы працэс над Святланай Ціханоўскай.
Па словах Блінкена, пад візавыя абмежаванні патрапілі тыя, хто прыняў удзел ва ўвядзенні смяротнага пакарання ў Беларусі для асоб, асуджаных за тэрарызм.
«Мы не застанемся ўбаку, паколькі гэты рэжым працягвае пераследаваць і рэпрэсаваць мірных дэманстрантаў, дэмакратычную апазіцыю, журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў і звычайных беларусаў», – сказаў Блінкен.
Па словах Блінкена, пад абмежаванні ЗША трапляюць і тыя, хто мае дачыненне да законаў:
– пра смяротнае пакаранне за «замахі на тэрарыстычныя акты»,
– пра ануляванні грамадзянства беларусам, абвінавачаным у «экстрэмізме»,
– і пра канфіскацыю маёмасці за здзяйсненне «недружалюбных дзеянняў у дачыненні да Беларусі».
Акрамя таго, у афіцыйным прэс-рэлізе на сайце Дзярждэпа ЗША дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен згадаў шэраг апошніх палітычна матываваных судовых працэсаў супраць: Святланы Ціханоўскай, Вольгі Кавальковай, Аляксандры Герасімені, Аляксандра Апейкіна і Алеся Бяляцкага.
«Рэжым Лукашэнкі таксама працягвае ўтрымліваць у якасці палітвязня лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Мы не будзем стаяць убаку, паколькі гэты рэжым працягвае пераследаваць і рэпрэсаваць мірных дэманстрантаў, дэмакратычную апазіцыю, журналістаў, прафсаюзных актывістаў, актывістаў, праваабаронцаў і звычайных беларусаў», – напісаў Блінкен.
Паводле слоў Блінкена, сённяшнія візавыя абмежаванні закранаюць, у тым ліку членаў так званага Нацыянальнага сходу Беларусі.
«Некаторыя з гэтых асобаў таксама падтрымалі закон пра ануляванне грамадзянства асобаў за межамі краіны, абвінавачаных у «экстрэмізме», і пра канфіскацыю маёмасці за здзяйсненне «недружалюбных дзеянняў у дачыненні да Беларусі», што таксама накіраванае на прыгнечанне і запалохванне дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці», – напісаў Блінкен.