Лукашэнка нічым кіраваць не будзе: кантроль і рашэнне аб прымяненні ТЯЗ застаецца за Масквой

МА РБ
4 хв.

На русском языке: Лукашенко ничем управлять не будет: контроль и решение о применении ТЯО остается за Москвой

У канцы сакавіка, выступаючы на штогадовым пасланні, Лукашэнка папулісцку заявіў, што «кіраваць ТЯЗ на тэрыторыі РБ будзе ён». Як і незлічоная колькасць яго заяваў, яна не падмацоўвалася ніякімі дакументамі або дамоўленасцямі. Ну, і проста відавочна, што Крэмль Лукашэнка ніякую «ядзерную кнопку» не дасць, калі іх нават не цікавіць яго меркаванне аб дыслакацыі і дзеяннях УС РФ на тэрыторыі Беларусі, што бачна з дзеянняў, а не слоў.

І вось прайшло амаль 2 месяцы, і Шайгу знаходзячыся ў Мінску заявіў, што «кантраляваць і вырашаць прымяняць/не прымяняць ТЯЗ ў РБ будзе Масква». Вось дзве прамыя цытаты:

  • Лукашэнка, 31 сакавіка: «Што да кіравання, кантролю і іншае за ядзерным узбраеннем <…>; Бескантрольнай зброі ў Беларусі няма і быць не можа. Таму кіраваць усім тым, што ёсць у Беларусі, будзем мы тут».
  • Шайгу, 25 траўня: «Расея, размяшчаючы нестратэгічную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, не перадае яе рэспубліцы, кантроль над ёй і рашэнне аб ужыванні застаецца за Масквой».

Лукашэнка нічым кіраваць не будзе: кантроль і рашэнне аб прымяненні ТЯЗ застаецца за Масквой

І зусім інакш зараз глядзяцца ўчорашнія хвалебныя заявы Токаева на форуме ЕАЭС, дзе ён казаў пра так званую Саюзную Дзяржаву РБ-РФ, як пра інтэграцыю па формуле «Дзве краіны – адна дзяржава» і сказаў: «У іх нават ядзерная зброя адна на дваіх цяпер », а пасля паказалі Лукашэнку, які ўсміхаўся побач з, быццам, злёгку здзіўленым Пуціным.

Таксама хацелася б адзначыць і яшчэ адзін момант з сённяшняга візіту Шайгу ў Мінск.

На падпісанне дакументаў аб размяшчэнні ядзернай зброі ў РБ спатрэбілася менш за гадзіну. Шайгу прыляцеў у «Мачулішчы» ў 08:10. Далей паведамлялася, што Хрэнін і Шайгу ўсклалі кветкі да вечнага агню на плошчы Перамогі. А ўжо ў 09:30 МА РБ паведаміла аб падпісанні дакументаў.

Папярэдні матэрыял
Падпісаны дакументы, якія вызначаюць парадак захоўвання расійскай ядзернай зброі ў РБ
Наступны матэрыял
У Польшчы напалі на беларускага актывіста Вячаслава Сіўчыка

Iншыя матэрыялы