На русском языке:
Bloomberg: новые санкции ЕС против режима в РБ могут затронуть нефть, уголь, стальную продукцию и золото
Агенцтва Bloomberg атрымала інфармацыю адносна плануючыхся санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі. Паведамляецца, што новыя рэстрыкцыі будуць сінхранізаваныя з санкцыйнымі пакетамі ЕС, якія раней былі прыняты ў адносінах да РФ, у тым ліку абмежаванні на ключавыя тэхналогіі і энергетычны сектар.
Сярод іншага, прапанаваныя санкцыі ўключаюць:
▪️ Забарона на экспарт у РБ тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах;
▪️ Санкцыі на нафту, вугаль, сталёвую прадукцыю і золата;
▪️ Гандлёвыя абмежаванні на прадметы раскошы, інвестыцыі і прадастаўленне пэўных паслуг;
▪️ Меры супраць авіяцыйнага і энергетычнага сектара, а таксама ключавых крыніц даходаў рэжыму.
«Па аналогіі з санкцыямі, уведзенымі ў дачыненні да Расіі, прапановы ўключаюць выключэнні для лекаў, сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, а таксама выключэнні для адпаведных фінансавых аперацый з удзелам падсанкцыйных асоб», – піша агенцтва.
Акрамя таго, новыя абмежаванні дазволяць ЕС прыцягваць да адказнасці ўсіх, хто дапамагае абысці санкцыі, накладзеныя на фізічных і юрыдычных асобаў рэжыму Лукашэнкі.