БМЗ працягвае прадаваць сваю сталь у ЗША, нягледзячы на амерыканскія санкцыі

4 хв.

На русском языке: БМЗ продолжает продавать свою сталь в США, несмотря на американские санкции

У мінулым месяцы Еuroradio пісала, што літоўскія кампаніі працягваюць супрацоўнічаць з БМЗ, нягледзячы на ўведзеныя супраць прадпрыемства санкцыі ЕС. Цяпер жа высветлілася, што БМЗ працягвае гандляваць не толькі з краінамі ЕС, але і з ЗША, дзе само прадпрыемства і яго «дочкі» таксама знаходзяцца пад санкцыямі.

Зыходзячы з дадзеных, атрыманых АРБ, выходзіць, што прадукцыя сталі з беларускага БМЗ працягвае трапляць на амерыканскі рынак, але ўжо не праз афіцыйную «дачку» «БелКапСтыл», а праз дзве прыватныя кампаніі – Pisec Group America і Commodity General Trading.

Апошнюю стварыў беларус Сяргей Карпушкін, які нядаўна трапіў у поле зроку праваахоўнікаў ЗША за сувязь з украінскім алігархам Сяргеем Курчанкам, які пастаўляў у ЗША сталеліцейную прадукцыю з часова акупаваных тэрыторый Украіны. У адной са справаў амерыканскага суда сказана, што Commodity General Trading Карпушкіна зʼяўляецца афіцыйным дылерам БМЗ.

Другі дылер, праз якога БМЗ абыходзіць санкцыі ЗША, – Pisec Group America аўстрыйца Карла Пісеца. У 2020-22 гг. гэтая кампанія завезла ў ЗША 125 тыс. тон сталі з Беларусі і мяркуючы па тым, што на яе (пакуль) не распаўсюджваюцца ніякія абмежаванні, яны і зараз могуць працягваць вазіць беларускую сталь у абыход санкцый ЗША.

Падрабязней можна азнаёміцца тут.

Папярэдні матэрыял
Год таму тэхніка УС РБ зʼехала ў РФ «на мадэрнізацыю». Спіс дзіўным чынам супаў з тэхнікай, у якой мелі вострую патрэбу ўзброеныя сілы РФ
Наступны матэрыял
Затрыманне школьніка на вачах аднакласнікаў і «дзелавая гульня «Суд над экстрэмізмам»: як падлеткаў шпігуюць прапагандай у навучальных установах

Iншыя матэрыялы