Падатковая можа праверыць адпаведнасць даходаў і расходаў фізічных асоб за 10 гадоў

Фота: nkostyshev / pixabay.com
3 хв.

In English: The Tax Office may inspect the compliance of income and expenses of individuals for ten years
На русском языке: Налоговая может проверить соответствие доходов и расходов физических лиц за десять лет

Падатковая можа праверыць адпаведнасць даходаў і расходаў фізічных асоб за 10 гадоў. Гэта зыходзіць з новага закона «Аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання», які прынялі ў канцы мінулага года. Згодна з тэкстам, апублікаваным на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале, Падатковы Кодэкс дапоўніў Артыкул 73-1 «Камеральная праверка адпаведнасці выдаткаў даходам фізічнай асобы».

Такая праверка прадугледжвае параўнанне расходаў і даходаў фізічнай асобы з данымі з падатковай. Яна праводзіцца за поўны каляндарны месяц (або некалькі месяцаў) бягучага каляндарнага года, а таксама за 10 ці больш папярэдніх гадоў.

Праверка можа праводзіцца на падставе:

  • пісьмовага запыту органаў дзяржкантролю, органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі, органаў пракуратуры і Следчага камітэта (у сувязі з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу, а таксама па крымінальных справах);
  • даручэнні Міністра па падатках і зборах, яго намеснікаў, кіраўнікоў інспекцый МПЗ і іх намеснікаў;
  • наяўных у падатковым органе дакументаў і (або) інфармацыі аб атрыманых фізічнай асобай даходах, панесеных ім расходах.

Характэрна, што на правядзенне такой праверкі не выдаецца прадпісанне і аб яе пачатку фізічная асоба ўвогуле не будзе ведаць. Яе мэтай з’яўляецца выяўленне фізічных асоб, чые выдаткі перавышаюць даходы, а таксама сум фактычна зробленых расходаў і крыніц іх даходаў.

Пры выяўленні перавышэнняў сум расходаў над даходамі ў памеры 500 і больш базавых велічынь, падатковая запытае тлумачэнні пра крыніцы даходаў, неабходныя звесткі і (або) дакументы. Запыт уручаецца асабіста пад подпіс або адпраўляецца заказным лістом з апавяшчэннем аб атрыманні. Пры гэтым, інфармацыя аб запыце з’явіцца ў Асабістым кабінеце падаткаплацельшчыка, альбо ў СМС, электроннай пошце і па іншых каналах. Таксама варта адзначыць, што пры ўліку выдаткаў падатковая будзе ўлічваць суму ў «памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва», якая на дадзены момант складае 321 рубель і 22 капейкі.

Акрамя таго, тэрмін праверкі можа быць працягнуты на 3 месяцы і адпраўлены запыты ў кампетэнтныя органы за мяжу. Пасля заканчэння праверкі, фізічнай асобе даецца 30 дзён для дачы тлумачэнняў, адкуль у яго сродкі. Па інфармацыі выдання infobank.by, калі выдаткі будуць перавышаць афіцыйныя даходы, то няўлічаныя даходы будуць абкладацца падаходным падаткам па падвышанай стаўцы — 20%.

Папярэдні матэрыял
Нарвежская Yara спыніць закупку калійных угнаенняў у Беларусі да 1 красавіка
Наступны матэрыял
OCCRP: За продажам 69 нафтавых свідравін «дачцы» Беларуснафты стаіць украінскі нардэп Тарас Казак

Iншыя матэрыялы