11 лютага адбылася прэзентацыя вынікаў маштабнага даследавання па тэме беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Былі параўнаныя даныя з аналагічным даследаваннем за 2020 год.
Незалежныя сацыёлагі расказалі, як змянілася беларусы з 2020-га. Якая роля нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў у каштоўнаснай і сацыяльнай трансфармацыі. Куды мы ідзём, і калі прыйдзем.
Пра што казалі даследчыкі. Кароткія вытрымкі:
1. 32% людзей лічаць беларускую мову роднай, але размаўляюць на ёй – 3%.
Беларуская мова застаецца важным сімвалам, але не інструментам камунікацыі. Варта адзначыць, што даследчыкі не лічаць гэта дужа крытычным паказнікам, бо такая сітуацыя склалася ва ўмовах ігнаравання моўнага пытання з боку дзяржавы.
% людзей, што лічаць беларускую мову роднай і % людзей, што размаўляюць на ёй
2. Мова і культура не з’яўляюцца драйверам сацыяльных трансфармацый.
Дэмакратычным сілам варта рабіць акцэнт на іншых аспектах, якія могуць яднаць беларусаў.
Фактары, якія яднаюць беларусаў
3. Нават пры змене ўлады, давядзецца вельмі доўга працаваць над «ачышчэннем» іміджу традыцыйнай журналістыкі (газеты, тэлебачанне).
Для беларусаў традыцыйныя СМІ (тэлебачанне і газеты) асацыятыўна ўспрамаюцца як дзяржаўныя. ПНават пры змене ўлады, пераход да ўспрыняцця традыцыйнай журналістыкі як якаснай будзе адбывацца надзвычай доўга.
4. Прыхільнікі цяперашняга палітычнага рэжыму не да канца ўпэўненыя ў сваім геапалітычным выбары, калі такое пытанне паставіць на бліжэйшы рэферэндум.
Ці хочуць яны інтэграцыі з Расіяй — пытанне спрэчнае. Бо яны хочуць і з Еўрасаюзам сябраваць.
Меркаванне аб саюзе, у якім павінна быць Беларусь. Чырвоным выдзелены сегмент прыхільнікаў цяперашняга палітычнага рэжыму
5. Разбураецца стэрэатып «памяркоўнасці» беларусаў.
У параўнанні з мінулым годам вобраз беларуса стаў нашмат больш пазітыўны. Беларусы часцей усведамляюць сваю годнасць.
Гэта адбылося за кошт:
- надлому стэрэатыпу аб слабасці і баязлівасці беларусаў,
- успрыманні беларусаў як больш добрых і спагадлівых,
- аддзяленні беларусаў ад навязанага дзяржавай стэрэатыпу аб «моцным гаспадары» у бок цывілізаваных каштоўнасцяў (незалежнасці, прагрэсіўнасці, талернатнасці).