Катаванні і пазбаўленне волі за падтрымку Украіны. Колькі беларусаў затрымалі за антываенную пазіцыю з 24.02.2022?

4 хв.

На русском языке: Пытки и лишение свободы за поддержку Украины. Сколько беларусов задержали за антивоенную позицию с 24.02.2022?

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падлічыў, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў Беларусі за антываенную пазіцыю было затрымана не менш за 1 645 беларусаў. З іх 82 чалавекі ўжо асуджаныя па крымінальных артыкулах на тэрміны ад 1 года да 23-х гадоў.

  • 13 рэйкавых партызан былі асуджаныя так званым «судом» сумарна на 199,5 гадоў.
  • Мінімум 35 чалавек асуджаныя за перадачу фота і відэа расійскай тэхнікі.
  • Мінімум 14 чалавек схапілі і пасадзілі за намер ваяваць на баку Украіны.
  • Яшчэ мінімум 40 беларусаў патрапілі пад пераслед за публічнае асуджэнне расейскай агрэсіі, данаты беларускім добраахвотнікам і падтрымку Украіны.

А вось кароткі спіс таго, за што яшчэ затрымліваюць беларусаў:

  • Падтрымка Украіны ў каментах,
  • Лозунг «Слава Украіне!»,
  • Сцяг Украіны на аватары ў сацсетках,
  • Выкананне ўкраінскага гімна ў караоке,
  • Старыя фота з украінскім сцягам,
  • Надпіс «Не вайне!»,
  • Ускладанне кветак да ўкраінскага пасольства,
  • Жоўта-сінія стужачкі.
  • Нямала выпадкаў, калі затрыманыя беларусы падвяргаліся збіццю і катаванням з боку сілавікоў Лукашэнкі ў РУУС і ізалятарах, пасля чаго траплялі ў бальніцы.

Цалкам з хронікай пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю можна азнаёміцца тут.

Папярэдні матэрыял
ГУБАЗіК затрымаў украінку за падтрымку сваёй краіны ў вайне
Наступны матэрыял
Літва пачала выдаваць гуманітарныя віды на жыхарства на 3 гады

Iншыя матэрыялы