На русском языке:
Более 13% выпускников не продолжают учиться в Беларуси, а Белстат опять искажает данные
Белстат апублікаваў статыстыку па адукацыі ў Беларусі на пачатак 23/24 навучальнага года. І калі параўнаць свежыя звесткі з леташнімі, то адразу заўважны шэраг тэндэнцый.
Упершыню за доўгі час у Беларусі вырасла агульная колькасць устаноў адукацыі. Цяпер іх у краіне 7061, а летась было 7043. Трэба разумець, што рост адбыўся менавіта за кошт павелічэння колькасці дзіцячых садоў (+48 за год), а вось школ, каледжаў і нават ВНУ ў Беларусі стала менш.
- Дзіцячыя сады – 3750 (48 за год)
- Школы – 2872 (-28)
- Каледжы (ПТА / ССО) – 390 (-1)
- ВНУ – 49 (-1)
Агульная колькасць навучэнцаў у Беларусі зараз ~1 864 400 чалавек, на 3 200 чал. больш, чым год таму. Нязначны рост, але калі зірнуць больш падрабязна, то відаць зніжэнне колькасці дзіцячых садоўцаў – мінус 22 500 чал. Колькасць школьнікаў вырасла на прыкладна 14 000, больш навучэнцаў набралі ў каледжы і ВНУ.
Аднак эксперты @iSANS_Belarus лічаць, што Белстат максімальна акругліў лічбы па школьніках, тым самым сказіў дадзеныя і ў рэальнасці за год колькасць навучэнцаў у Беларусі не вырасла, а знізілася.
«Летась Белстат даў статыстыку, што школьнікаў у краіне 1 085 600, а зараз піша, што іх стала на 4 700 больш, але акругляе да 1,1 млн.
Гэта значыць, яны бяруць леташні вынік, акругляюць яго да 1,09 мільёна, дадаюць 4700 і акругляюць да дзясятай. У выніку атрымліваецца 1,1 мільёна, але ў выніку акруглення губляюцца тысячы школьнікаў. І калі іх улічваць, то дзяцей усяго па краіне ўжо менш, чым летась. Прыкладна на 10 000 менш, чым кажа Белстат», – сказалі эксперты @iSANS_Belarus.
Акрамя таго, са статыстыкі выходзіць, што ~87% выпускнікоў 11-х класаў паступілі ў каледжы ці ВНУ, а 13% выпускнікоў спынілі далейшае атрыманне адукацыі ў РБ. Значыць кожны дзясяты беларускі выпускнік альбо пачынае працаваць адразу пасля школы, альбо паступае ў ВНУ за мяжой, альбо ідзе ў войска.
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.