Падмена паняццяў у дзеянні: 100 польскіх арганізацый звярнуліся да Туска з патрабаваннем спыніць выштурхоўваць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

БРЦ
4 хв.

In English: Substitution of concepts in action: 100 Polish organizations appealed to Tusk with a demand to stop pushing migrants back at the Belarus-Poland border
На русском языке: Подмена понятий в действии: 100 польских организаций обратились к Туску с требованием прекратить выталкивать мигрантов на беларусско-польской границе

Польскае выданне oko.press апублікавала зварот да прэмʼера Польшчы Дональда Туска, які падпісалі 101 польская арганізацыя і 550 чалавек. У звароце змяшчаецца патрабаванне спыніць практыку выштурхоўвання мігрантаў, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу нелегальна. І сказана, што адпор не мае ніякага гуманітарнага, маральнага ці юрыдычнага апраўдання.

Далей сказана наступнае: «З беларускага боку іх чакаюць катаванні, гвалт, бесчалавечнае абыходжанне і незаконнае турэмнае зняволенне ў сістэме. І выратавання ім няма. Спробы адступіць у Мінск караюцца – часцей за ўсё жорсткім гвалтам».

І гэта важны момант. Аўтары звароту, відаць, мэтанакіравана не пішуць, каго ў Беларусі чакаюць катаванні, гвалт і турма. Няўжо мігрантаў з Блізкага ўсходу, якія і перасякаюць мяжу? Не, катаванні і гвалт у Беларусі чакаюць беларусаў, пра якіх аўтары тэксту нічога не гавораць.

Падмена паняццяў у дзеянні: 100 польскіх арганізацый звярнуліся да Туска з патрабаваннем спыніць выштурхоўваць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

Вельмі зручна ўзяць праблемы адных і прыпісаць іх іншым для ўзмацнення эмацыйнай афарбоўкі ў дрэнна абазнанага чытача. Роўна з гэтай жа прычыны аўтары тэксту нічога не гавораць і пра тое, што міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы быў справакаваны Крамлём. І чамусьці не задаюцца пытаннем, як гэтыя мігранты ўвогуле апынуліся ў Беларусі.

Па сутнасці, увесь гэты тэкст, які, дарэчы, падпісала і такая паважаная арганізацыя як Amnesty International, зʼяўляецца заклікам да ўрада Польшчы спыніць абараняцца ад міграцыйных нападаў Крамля – Пуцін апладуе стоячы. І, як ужо сказалі вышэй, для большага грамадскага ціску на супрацоўнікаў польскай канцылярыі, аўтары бяруць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы, і прыпісваюць іх мігрантам – інструменту міграцыйнага крызісу на межах з ЕС.

А для тых, хто прызабыў нагадаем, як у лістападзе 2021 года калона мігрантаў у суправаджэнні сілавікоў Лукашэнкі накіроўвалася да мяжы Польшчы – вось відэа.

Папярэдні матэрыял
Больш за 13% выпускнікоў не працягваюць вучыцца ў Беларусі, а Белстат зноў скажае дадзеныя
Наступны матэрыял
З 2020 года колькасць беларусаў у Польшчы вырасла ў 4 разы: зараз ужо больш за 100 000 чалавек

Iншыя матэрыялы