На русском языке:
В Бресте задержали более 40 подростков. Задержания также были в Минске и Орше
Сёння ў Брэсце былі затрыманыя 52 чалавекі, якія сабраліся, паводле сілавікоў, на збор ПВК «Родан», 41 з іх былі непаўналетнімі.
Міністэрства ўнутраных спраў сцвярджае, што адзін з затрыманых узяў з сабой пнеўматычны пісталет Gletcher. На відэа ў хлопца пытаюць, чаму ён узяў з сабой пісталет. Ён адказвае, што «няма дзе было пакінуць».
Мы таксама ведаем, што затрыманні падлеткаў на зборы ПВК «Родан» адбыліся сёння ў Мінску і Оршы. На дадзены момант колькасць затрыманых у гэтых гарадах невядома, але ў чатах яны пісалі, што 40-50 падлеткаў былі затрыманыя ў Мінску. У чатах яны таксама апублікавалі такую фатаграфію нібыта аднаго з затрыманняў у Мінску.