На русском языке:
Больше 60 000 беларусов живут в Литве: с января +12 000
У Дэпартаменце міграцыі Літвы расказалі, што ўпершыню ў гісторыі колькасць іншаземцаў, якія пражываюць у Літве, перавысіла 200 тысяч чалавек.
Паводле інфармацыі дэпартамента, усяго на 1.09.2023 у Літве пражывалі 203 157 замежнікаў, за паўгода колькасць вырасла больш чым на 13 000 чалавек, у студзені 2023 г. было 189 411. У міграцыі адзначаюць, што больш за ўсё за год у Літве вырасла менавіта дыяспара.
На пачатак верасня 2023 года ў Літве пражывала больш за 60 000 беларусаў – гэта амаль на 12 000 больш, чым у студзені 2023 г., калі было 48 804 беларусы. Беларусы таксама працягваюць займаць другое месца па колькасці сярод замежных дыяспар у Літве (1-е – украінцы з суполкай у 85 тыс. чалавек).