Борт Лукашэнкі, які патрапіў пад санкцыі ЗША, прададзены Ірану?

russianplanes.net
4 хв.

На русском языке: Борт Лукашенко, который попал под санкции США, продан Ирану?

Рэдакцыя звярнула ўвагу, што самалёт з авіяпарку Лукашэнкі, Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA, які 24 сакавіка патрапіў пад санкцыі ЗША, сёння здзейсніў досыць незвычайны палёт.

Борт Лукашэнкі, які патрапіў пад санкцыі ЗША, прададзены Ірану?

26 сакавіка ў 15:11 борт узляцеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» пад пазыўным іранскай авіякампаніі Caspian Airlines – IV2703 / CPN2703, што бачна на публічных сэрвісах адсочвання палётаў.

Далей, ужо пралятаючы над Казахстанам, іншыя публічныя анлайн-радары пачалі яго вызначаць як Boeing з рэг. нумарам HZ-ARA з Саудаўскай Аравіі з-за таго, што борт ляцеў з ICAO-кодам гэтай краіны, чаго, натуральна, не магло быць, бо саудаўскі боінг HZ-ARA у тыя хвіліны якраз толькі прыляцеў у Рыяд з Куала-Лумпура.

Борт Лукашэнкі, які патрапіў пад санкцыі ЗША, прададзены Ірану?

У выніку ў 19:48 па менскім часе Boeing 737-800 (EW-001PA) прызямліўся ў Іране, а дакладней у аэрапорце для ўнутраных рэйсаў, ВПС Ірана і ўрадавых бартоў гэтай краіны – Tehran Mehrabad.

Адзначым, што паводле нашых звестак, апошні раз Лукашэнка лятаў на гэтым самалёце 18 лютага 2023 года. Палёт пад іншым пазыўным і пасадка ў «незвычайным» аэрапорце Ірана могуць сведчыць аб тым, што самалёт прададзены.

Борт Лукашэнкі, які патрапіў пад санкцыі ЗША, прададзены Ірану?

Калі гэта так, то відавочна, што здзелка па продажы была падрыхтавана не за два дні. Аб трапленні пад санкцыі ведалі загадзя? Так ці інакш варта сказаць, што самалёт дастаткова стары, яму 21 год, і тэрмін яго пазбавіцца сапраўды падышоў і тут толькі момант у тым, што ў Лукашэнкі ёсць і іншыя самалёты, якія пакуль пад санкцыі не патрапілі.

Папярэдні матэрыял
Пуцін: Расія да 1 ліпеня пабудуе ў Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі
Наступны матэрыял
У Беларусі будзе праводзіцца праверка сістэмы паветранай трывогі

Iншыя матэрыялы