Борт Пуціна ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі

Савет Федэрацыі / Flickr
3 хв.

На русском языке: Борт Путина вошёл в воздушное пространство Беларуси

У паветраную прастору Беларусі ўвайшоў Іл-96-300ПУ з рэгістрацыйным нумарам RA-96022. Борт вылецеў з Санкт-Пецярбурга ў 14.25 па мясцовым часе. Нумар рэйса – RSD111.

Мяркуем, што для канспірацыі ў 14:30 з маскоўскага аэрапорта «Унукава» быў падняты іншы Іл-96-300ПУ з рэг. нумарам RA-96020. Нумар рэйса – RSD1 / RSD001. Акрамя таго, раніцай у Піцер перагналі адразу два барты Пуціна RA-96022 і RA-96014, другі таксама пасля ўзлёту Пуціна быў узняты ў неба.

Па нашых дадзеных, Пуцін ляціць у Менск на RA-96022.

Борт Пуціна суправаджае знішчальнік, які быў узняты з аэрадрома ў Баранавічах у 14:45 па мінскім часе

Акрамя таго, прыкладна ў гэты ж час з аэрадрома ў Мачулішчах узляцеў верталёт Мі-8 ВПС РБ, які быў заўважаны па накіраванні на Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

Папярэдні матэрыял
У Беларусі завяршылася раптоўная праверка баяздольнасці ВС РБ
Наступны матэрыял
Пуцін прыляцеў у Мінск

Iншыя матэрыялы