БРЦ: На міграцыйным крызісе 2021 года зарабілі сілавікі з МУС, МА РБ, памежкамітэта і іх сваякі

БРЦ
4 хв.

На русском языке: БРЦ: На миграционном кризисе 2021 года заработали силовики из МВД, МО РБ, погранкомитета и их родственники

Беларускі расследвальніцкі цэнтр сумесна з Siena (Літва), Re:Baltica (Латвія) і Fundacja Reporterów (Польшча) апублікавалі расследаванне пра тое, што на міграцыйным крызісе на межах Беларусі з ЕС зарабілі менавіта сілавікі Лукашэнкі і іх семʼі.

Расследавальнікі атрымалі дадатковыя пацверджанні таму, што плыні нелегальнай міграцыі праходзілі праз 12 фірмаў з эксклюзіўным правам на выдачу запрашэнняў для афармлення беларускіх віз грамадзянам краін Блізкага Усходу, 5 з якіх зарэгістраваныя на сілавікоў або іх сваякоў.

У расследаванні згадваюцца фірмы «Аскартур», «Нью Флэт», «Ксаман Трэвел», «Візак», «Байлінг тур», «Прэстыж Трэвел» і іншыя. Нагадаем, што менавіта гэтыя турфірмы фігуравалі ў спісе, які пасольства РБ у Сірыі вывесіла ў кастрычніку 2021 года.

Расследавальнікам удалося ўстанавіць сувязь і пацвердзіць, што частка з гэтых фірм звязана з супрацоўнікамі памежнага камітэта, МУС і МА РБ. Такім чынам, на дастаўцы мігрантаў у ЕС у 21-м годзе зараблялі, напрыклад, аператыўнік з Маладзечна, памочнік міністра абароны, камандзір узвода роты ППС мінскай міліцыі і іншыя сілавікі.

Азнаёміцца з расследаваннем можна тут.

Папярэдні матэрыял
На заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску адбыўся выбух: загінулі мінімум тры чалавекі
Наступны матэрыял
YouTube заблакаваў канал ГУБАЗіКа

Iншыя матэрыялы