На русском языке:
Брестских пограничников перебросили на границу с Россией
Учора выданне «Флагшток» апублікавала інфармацыю, паводле якой для забеспячэння памежнага кантролю на мяжы з Расеяй задзейнічаныя вайскоўцы Гомельскай і Гарадзенскай памежных груп, а таксама Пінскага памежнага атрада.
На падставе звестак партала дзяржзакупак можна зрабіць выснову, што да забеспячэння памежнага кантролю на мяжы з Расіяй прыцягваюцца таксама вайскоўцы Брэсцкай памежнай групы.
Так, згодна з тэндарам, апублікаваным 14 траўня, закупляюцца паслугі па арганізацыі харчавання 60 ваеннаслужачых Брэсцкай пагранічнай групы, раскватараваных у Оршы (Віцебская вобласць). Тэрмін аказання паслуг з моманту заключэння дамовы да 31 снежня 2023 года.
Таксама 14 чэрвеня Пінскім памежным атрадам быў апублікаваны тэндар на працяг да 31 ліпеня 2023 года арганізацыі харчавання 30 вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў раёне г.п. Лёзна (Віцебская вобласць).
Нагадаем, што Беларусь увяла «часовы» памежны кантроль на мяжы з Расеяй у пачатку траўня 2023 года. Абмежаванні будуць дзейнічаць «да асаблівага распараджэння». Як можна заўважыць, «асаблівае распараджэнне» можа наступіць не раней за 2024 год.