У МіГ-31К над Маладзечнам загарэўся рухавік: мясцовыя жыхары чулі выбух

Мінабароны РБ
5 хв.

На русском языке: У МиГ-31К над Молодечно загорелся двигатель: местные жители слышали взрыв

Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах пачала распаўсюджвацца інфармацыя аб выбуху ў Беларусі. Нашы дадзеныя паказваюць на тое, што гаворка ідзе не пра выбух, а, верагодна, пра пампаж рухавіка.

У раёне 12:00 (мінскі час) жыхары Маладзечанскага раёна (Мінскай вобласці) чулі ў небе моцны выбух, многія пісалі, што ад яго затрэсліся вокны ў дамах, як у самім г. Маладзечне, так і ў прыгарадзе.

Дык вось, па дадзеных маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн» роўна ў гэты час, а дакладней у 10:59 (кіеўскі час) над раёнам Маладзечна ў знішчальніка МіГ-31К ВКС РФ (RF-95194) адбылося ўзгаранне аднаго з двух рухавікоў, якое суправаджалася гукам выбуху – на справе ж гэта быў гук пампажа рухавіка пасля ўзгарання.

У выніку, МіГ-31К ВКС РФ (RF-95194) быў вымушаны экстрана завяршыць палёт і вярнуцца на аэрадром «Мачулішчы».

А зараз самае галоўнае. Адбылося ўзгаранне рухавіка ў менавіта таго МіГ-31К, які ўжо гарэў 25 снежня 2022 года пры спробе ўзлёту з аэрадрому ў Мачулішчах.

Папярэдні матэрыял
Дар'ю Лосік прыгаварылі да 2 гадоў калоніі
Наступны матэрыял
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па стварэнні міжнароднага трыбунала над рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы