British American Tobacco спыняе ўсе адносіны з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман»

хв.

Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB) паведамляе, што найбуйнейшая брытанская цыгарэтная кампанія British American Tobacco (BAT) спыніла ўсе адносіны з гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман».

Гэта BAT пацвердзілі ў сваім прэс-рэлізе у адказ на чарговы зварот Прафесійнага саюза беларусаў Вялікабрытаніі.

«BAT прыпыніла сваю дзейнасць з GTF Neman і ў цяперашні час не ладзіць вытворчасць сваёй прадукцыі на гэтым заводзе», — гаворыцца ў каментары BAT для выдання iNews.

Такім чынам, BAT афіцыйна спыняе вытворчасць цыгарэт
у Беларусі пад сваімі брэндамі, такімі як Kent, Lucky Strike, Pall Mall, Dunhill, Vogue, Rothmans і іншымі.

У канцы мая пасля інцыдэнту з пасадкай самалёта Ryanair і захопам журналістаў Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі, кампанія British American Tobacco пачала расследаванне магчымых парушэнняў правоў чалавека кіраўніцтвам тытунёвай фабрыкі «Нёман» і абяцала прыняць меры, калі парушэнні выявяцца.

Папярэдні матэрыял
«Ламаць дзверы і праганяць праз ІЧУ». Злітыя тэлефонныя размовы сілавікоў, якія стваралі пагромы ў Новай Баравой і Дзяржынску
Наступны матэрыял
Баскава выключылі з савета дырэктароў КХЛ

Iншыя матэрыялы