На русском языке:
Будьте осторожны: В Беларуси массово появляются объявления «закладчиков»
Цягам апошніх двух тыдняў нам перыядычна паведамляюць, што ў Беларусі з’явіліся аб’явы, якія абяцаюць «легальны заробак ад $2000/тыдзень», пры гэтым акцэнт чамусьці робіцца менавіта на вайскоўцаў.
Такія ўлёткі былі заўважаныя як мінімум у Мінску і Гомелі. Таксама на іх робяцца пазнакі, для, як мяркуецца, ідэнтыфікацыі выканаўцы — гэта значыць гаворка ідзе аб масавай закупцы рэкламы нейкім «дылерам».
Але пагадзіцеся, акцэнт на вайскоўцаў адразу наводзіць на думку аб нейкім наборы ў ПВК ці, да прыкладу, да калектараў.
Каб гэта праверыць, Антон звязаўся з акаўнтам «Менеджар РБ». Апошні адразу стаў расказваць пра 10-ы год працы ў сферы і сваю службу бяспекі, нібыта «ўсё чыста і легальна». Пры гэтым адразу спаліўся, што арганізуюць гэта ўвогуле не беларусы, бо «мэнэджар» не здагадаўся, з кім размаўляе, пры тым, што акаўнт з якога пісалі, быў падпісаны «Антон Матолька».
Ну, а далей сутнасць — «Трэба будзе забіраць пасылку з кропкі А і дастаўляць у кропку Б. Рэйсы як па РБ, так і РБ-РФ».
На словы, што ў Беларусі ўвогуле з наркотыкамі вельмі жорстка, менеджар адказаў: «Жорстка, толькі не з намі. У нас усё куплена».
Будзьце асцярожныя, не пішыце па гэтых аб’явах, бо апроч відавочнай небяспекі, ёсць яшчэ і верагоднасць, што пад адной з такіх аб’яў будзе хавацца міліцыя, і пагадзіўшыся (ці нават проста напісаўшы туды), ёсць неілюзорная рызыка быць прыцягнутым да адказнасці па наркатычным артыкуле.