Сёння ўначы быў апублікаваны ўказ з пералікам краін, грамадзянам якіх дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз аэрапорты. Супаставіўшы з дакументам 2017-га года высветлілі, якія краіны выкрасленыя са спісу.
Раней «бязвіз» быў дазволены грамадзянам 80 краін, цяпер толькі 76-і. Са спісу зніклі:
- ЗША
- Албанія
- Аргенціна
- Бразілія
- Гандурас
- Ганконг
- Кітай
- Макао
- Мальтыйскі Ордэн
І былі дададзеныя:
- Егіпет
- Іран
- Іарданія
- Пакістан
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Для некаторых з гэтых краін выключэнне са спісу носіць тэхнічны характар, да прыкладу КНР, з якой дзейнічае «бязвіз» у 90 дзён.
Грамадзяне некаторых згаданых краін і раней мелі падставы для бязвізавага ўезду ў Беларусь.