«Бязвіз» у Беларусь адменены для грамадзян 8 краін і аднаго ордэна: ЗША, Бразілія, Албанія

Фото: toursoyuz.by
2 хв.

Сёння ўначы быў апублікаваны ўказ з пералікам краін, грамадзянам якіх дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз аэрапорты. Супаставіўшы з дакументам 2017-га года высветлілі, якія краіны выкрасленыя са спісу.

«Бязвіз» у Беларусь адменены для грамадзян 8 краін і аднаго ордэна: ЗША, Бразілія, Албанія

Раней «бязвіз» быў дазволены грамадзянам 80 краін, цяпер толькі 76-і. Са спісу зніклі:

  • ЗША
  • Албанія
  • Аргенціна
  • Бразілія
  • Гандурас
  • Ганконг
  • Кітай
  • Макао
  • Мальтыйскі Ордэн

І былі дададзеныя:

  • Егіпет
  • Іран
  • Іарданія
  • Пакістан
  • Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

Для некаторых з гэтых краін выключэнне са спісу носіць тэхнічны характар, да прыкладу КНР, з якой дзейнічае «бязвіз» у 90 дзён.

Грамадзяне некаторых згаданых краін і раней мелі падставы для бязвізавага ўезду ў Беларусь.

Папярэдні матэрыял
Зліў: Эйсмант з Балабай рыхтавалі рэйд на плошчу Перамен?
Наступны матэрыял
«Мінсктранс» аднаўляе маршрут Мінск-Рыга

Iншыя матэрыялы