У Беларусі перасталі ставіць апастылі

Canva
3 хв.

У Беларусі перасталі ставіць апастылі на дакументы. Такую інфармацыю мы атрымалі ад нашых чытачоў:

«Мінабр прыпыніў прастаўленне апастыляў па тэхнічных прычынах. Якія тэрміны — незразумела».

«І ў МЗС не прымаюць ужо дакументы. Нібыта “лягла база”. Тэрміны папраўкі невядомыя. Магчыма, павялічаць інтэрвал прыёмкі дакументаў».

У Беларусі перасталі ставіць апастылі

Пазней паведамленне аб праблемах з выдачай апастыляў з’явілася на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.

У Беларусі перасталі ставіць апастылі

Паведамленне на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі

Апастыль — гэта штамп, якому прысвойваецца парадкавы нумар дзяржаўнай рэгістрацыі. Пасля прысваення нумара ён заносіцца ў міжнародны ўніфікаваны шаблон. Такім чынам, дакумент робіцца легальным на тэрыторыі тых краін, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі Гаагскай канвенцыі. Працэдуру апастылявання ў Беларусі ажыццяўляюць Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, у Мінску да гэтага часу ІП не рэгіструюць, і таксама з-за «тэхнічных прычын».

На русском языке: В Беларуси перестали ставить апостили

Папярэдні матэрыял
Вільня рыхтуецца прымаць бежанцаў з Беларусі і Расіі
Наступны матэрыял
Тры відэа Юрыя Дудзя прызнаныя экстрэмісцкімі ў Беларусі

Iншыя матэрыялы