На русском языке:
Бывшая политзаключённая Ольга Горбунова стала представительницей Объединенного Переходного Кабинета по социальным вопросам
Аб’яднаны Пераходны Кабінет паведамляе, што Святлана Ціханоўская прызначыла Вольгу Гарбунову на пасаду прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Вольгі Гарбуновай — былой палітзняволенай — стане арганізацыя сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іх блізкім. Таксама яна ўзмоцніць працу Кабінета па вырашэнні пытання палітзняволеных на міжнароднай арэне.
Акрамя таго, Вольга будзе займацца стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятываў і арганізацый для павелічэння эфектыўнасці іх дзейнасці па такіх напрамках як юрыдычная, сацыяльна-псіхалагічная і гуманітарная дапамога.
Вольга Гарбунова — заснавальніца прытулку для жанчын і іх дзяцей, пацярпелых ад хатняга гвалту, былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава».