На русском языке:
BYPOL: Гродненский наркоконтроль во время операции задержал своего же сотрудника
Кур’ёзны выпадак здарыўся ў Гродзенскай вобласці. Паводле інфармацыі BYPOL, супрацоўнікі гродзенскага наркакантролю падчас следчых дзеянняў выйшлі на саміх сябе. Пераследуючы збытчыка наркотыкаў, яны затрымалі супрацоўніка свайго ж падраздзялення.
Паведамляецца, што збытчыкам наркотыкаў аказаўся оперупаўнаважаны аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Лідскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Дзмітрый Маляўка, які браў удзел у падаўленні пратэстаў у жніўні 2020-га.