Сёння, у 37-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, беларусы выйшлі на традыцыйную акцыю беларускага народу – Чарнобыльскі шлях.
Галоўны лозунг гэтага году: «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі», бо беларусы добра разумеюць, якую пагрозу нясе ядзерная зброя ня толькі для нашай краіны, а для ўсяго рэгіёну.
Мы ведаем пра прынамсі 14 гарадоў свету, дзе планаваліся акцыі. Усе акцыі можна паглядзець на мапе dze.chat. Вашыя фота і відэа з Чарнобыльскага Шляху па ўсім свеце дасылайце ў @motolko_bot.