На русском языке:
Cербия приняла решение экстрадировать Андрея Гнёта в Беларусь
Найвышэйшы суд Сербіі прыняў рашэнне экстрадаваць рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Пра гэта Гнёт паведаміў у сацсетках. У дадзены момант ёсць 3 дні на абскарджанне рашэння сербскага суда, і адвакаты і юрысты Андрэя ўжо гэтым займаюцца
Юрыстка Прававой ініцыятывы Крысціна Рыхтэр паведаміла, што прынятае Найвышэйшым Сербскім судом рашэнне супярэчыць прынцыпу non-refoulement (прынцып невыдварэння, калі краінам забараняецца выдаваць асоб з адной дзяржавы ў іншую, калі там ім пагражае небяспека стаць ахвярамі парушэння правоў).
«Абсалютна відавочна, што ў профілі Андрэя Гнёта ёсць падставы для прымянення да яго прынцыпу невыдварэння – ён зʼяўляецца са-заснавальнікам абʼяднання SOS_by, якое ў сваю чаргу прызнана ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем.
Экстрадыцыя пагражае Гнёту палітычным пераследам, турэмным зняволеннем і катаваннямі. Цяпер праваабарончай супольнасці, палітычным цэнтрам і беларусам важна прыкласці максімальныя намаганні па недапушчэнні экстрадыцыі Гнёта, паколькі гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам для ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі», – сказала Рыхтэр.