26 красавіка будзе роўна 38 год з аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Штогод у гэты дзень беларусы выходзяць на адну з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.
Але сёлета разнастайныя імпрэзы і падзеі, прымеркаваныя да гадавіны ЧАЭС, будуць праходзіць не толькі 26-га, а цягам усяго Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага «Экадомам», у розных гарадах свету.
На дадзены момант вядома, што мерапрыемствы ў межах Чарнобыльскага тыдня пройдуць:
Варшава. 20.04 а 19:00.
- Rynek Starego Miasta, 2
- Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда;
Кракаў. 20-24.04. ul.Mikołajska 4/6.
- Экадні ў Кракаве: Экачытанкі, Open Шафа, прагляд фільму «Соль Зямлі» і дыскусіі;
Вільня. 21.04 а 16:00. Vilniaus g. 20.
- Бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!»;
Варшава. 21.04 а 17:00. ul. Foksal 11.
- Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;
Тбілісі. 22.04 а 19:00. Сустрэча «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд».
- Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.
Берлін. 23.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
- Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.
Вільня. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
- Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.
Варшава. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
- Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.
Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot.