Уначы на памежным пераходзе «Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы быў пажар. У 11:30 рух адноўлены, уезду чакаюць больш за 900 грузавых і легкавых аўто.

4 хв.

На русском языке: Пожар на погранпереходе «Мядининкай»: Движение восстановлено.

Вядома, што пажар узнік каля 2:40 ночы, у выніку згарэў ангар мытні і адміністрацыйная частка будынка.

Рух праз «Мядзінінкай» быў прыпынены.

UPD 10:06: Рух праз памежны пераход Мядзінінкай з Літвы ў Беларусь адноўлены, з Беларусі ў Літву — пакуль не

У Дзяржпагранслужбе паведамілі, што адноўлены пропуск аўтамабіляў і людзей праз пункт пропуску Мядзінінкай у напрамку выезду з Літвы ў Беларусь, перадае LRT.

Рух жа ў напрамку з Беларусі ў Літву па-ранейшаму спынены.

Па словах прадстаўніка Мытнага дэпартамента Ірміны Фралова-Мілашэне, крыніцай узгарання была машына Porsche Cayenne, якую правяралі. У машыне была знойдзена схованка з кантрабанднымі цыгарэтамі. Пацярпеў мытнік — ён атруціўся ўгарным газам.

11:30. Адноўлены рух аўтобусаў і грузавікоў праз Медынінкай, легкавыя пакуль няма

«У 11:30 на Медынінскай КПП адноўлены рух, у Літву ўпускаюць грузавы транспарт і аўтобусы. Рух легкавых аўтамабіляў з Беларусі да гэтага часу абмежаваны, паколькі праводзяць расследаванне з узгараннем у памяшканні мытні і ліквідуюць наступствы пажару», — сказаў прэс-сакратар Службы аховы дзяржмяжы Гедрус Мішуціс.

Па стане на 12:00 уезду з Беларусі ў Літву праз Медынінкай чакаюць больш за 900 грузавых і легкавых аўто (195 легкавых машын і 735 грузавікоў). У той жа час на пагранпераходзе «Беняконі» — «Шальчынінкай» на ўезд у Літву было 610 фур і 150 легкавых аўто.

На кадрах наступствы начнога пажару ў Медынінкаі.

Папярэдні матэрыял
Камітэт Сейма Літвы падтрымаў пазбаўленне ВНЖ беларусаў, якія часта ездзяць у Беларусь. Але папраўка яшчэ мусіць прайсці разгляд у Сейме Літвы.
Наступны матэрыял
Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Берліне

Iншыя матэрыялы