Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Берліне

4 хв.

26 красавіка будзе роўна 38 год з аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Штогод у гэты дзень беларусы выходзяць на адну з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.

Але сёлета разнастайныя імпрэзы і падзеі, прымеркаваныя да гадавіны ЧАЭС, будуць праходзіць не толькі 26-га, а цягам усяго Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага «Экадомам», у розных гарадах свету.

На дадзены момант вядома, што мерапрыемствы ў межах Чарнобыльскага тыдня пройдуць:

Варшава. 20.04 а 19:00.

  • Rynek Starego Miasta, 2
  • Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда;

Кракаў. 20-24.04. ul.Mikołajska 4/6.

  • Экадні ў Кракаве: Экачытанкі, Open Шафа, прагляд фільму «Соль Зямлі» і дыскусіі;

Вільня. 21.04 а 16:00. Vilniaus g. 20.

  • Бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!»;

Варшава. 21.04 а 17:00. ul. Foksal 11.

  • Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;

Тбілісі. 22.04 а 19:00. Сустрэча «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд».

Берлін. 23.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».

Вільня. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».

Варшава. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».

Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot.

Папярэдні матэрыял
Уначы на памежным пераходзе «Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы быў пажар. У 11:30 рух адноўлены, уезду чакаюць больш за 900 грузавых і легкавых аўто.
Наступны матэрыял
Палітвязняў Ціханоўскага, Статкевіча і Лосіка зноў будуць судзіць

Iншыя матэрыялы