Адказ AŽD на інфармацыю аб тым, што яны дапамагаюць суагрэсару аднаўляць інфраструктуру.
Раней мы пісалі аб тым, што буйны чэшскі пастаўшчык тэхналагічных установак у галіне бяспекі чыгуначнага транспарту AŽD скончыў работы па ўстаноўцы свайго абсталявання на станцыях «Гомель-Цотны» і «Гомель-Паўночны». Сёння кампанія вырашыла апраўдацца, сцвярджаючы, што супрацоўнікаў AŽD у Беларусі няма, усе кантракты былі скасаваныя праз вайну ва Украіне, і кампанія па ўласным рашэнні сышла з беларускага рынку. Аднак дадзеная заява супярэчыць раней апублікаванай інфармацыі AŽD:
— Супрацоўнікаў AŽD у Беларусі няма. Раней кампанія пацвердзіла, што ў Беларусі знаходзіцца некалькі тэхнічных спецыялістаў кампаніі, але, паводле слоў прадстаўніка AŽD, спецыялісты выконваюць толькі «самыя неабходныя работы».
— Кантракты былі скасаваныя праз вайну ва Украіне і кампанія сышла з беларускага рынку. Раней AŽD пацвердзіла, што яны сапраўды працягваюць працаваць у Беларусі, але не мяркуюць, што парушаюць нейкія санкцыі. Акрамя таго, кампанія падкрэслівала, што жорстка «змагалася» з расійскімі кампаніямі за кожную беларускую замову.
— AŽD заявіла, што пачала працэс сыходу адразу ж пасля пачатку вайны, але гэта не хуткі працэс. Мяркуючы па ўсім, працэс сыходу працягваўся 7 месяцаў вайны роўна да таго моманту, пакуль не была апублікаваная інфармацыя аб дзейнасці AŽD у Беларусі. Характэрна, што ні жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі пасля 2020 г., ні наступныя санкцыі супраць рэжыму не сталі падставай для кампаніі сысці з беларускага рынку.
Такім чынам, кампанія паспрабавала апраўдаць сваё супрацоўніцтва з БЧ, але забылася пра ўласную лінію апавядання. Можна паспрабаваць зарабіць, нягледзячы на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну ва Украіне, але захаваць рэпутацыю аказалася складаней.
*Калі каму цікава пачытаць іх адказы: у твітары.
На русском языке:
Чешская компания AŽD отрицает свое участие в работах на Гомельском железнодорожном узле, но есть нюансы