Лукашэнка на выходных сустракаўся з Гуцэрыевым у Александрыі

3 хв.

In English: Lukashenko met with Gutseriyev in Aleksandriya on the weekend
На русском языке: Лукашенко на выходных встречался с Гуцериевым в Александрии

Паводле інфармацыі MotolkoHelp, учора раніцай у Оршу з Масквы прыляцеў бізнэс-джэт (RA-02786), на борце якога знаходзіўся Міхаіл Гуцэрыеў.

Нагадаем, што аэрапорт «Орша» размешчаны ў 11 км ад в. Александрыя, дзе на гэтых выходных знаходзіўся Лукашэнка, і так, менавіта туды ён вярнуўся пасля візіту ў Гомель.

Гуцэрыеў жа правёў у Беларусі суткі і паляцеў з Оршы 30 хвілін таму.

Папярэдні матэрыял
Украіна ўвяла санкцыі супраць Талая за гвалтоўны вываз дзяцей з часова акупаваных рэгіёнаў
Наступны матэрыял
Сілавікі Лукашэнкі хочуць папаўняць "экстрэмісцкія" спісы рукамі беларусаў

Iншыя матэрыялы