Да расейскай мяжы перакідвалі СПА для аховы Лукашэнкі? Гэтая актыўнасць можа быць звязаная з хуткім візітам ў Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці.

4 хв.

На русском языке: К российской границе перебрасывали ПВО для охраны Лукашенко?

24 красавіка «Беларускі Гаюн» пісаў пра перакідку падраздзялення 740-га зенітнага ракетнага палка ВС РБ да беларуска-расійскай мяжы. Гэтая актыўнасць можа быць звязаная з хуткім візітам Лукашэнкі ў Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці.

Да расейскай мяжы перакідвалі СПА для аховы Лукашэнкі? Гэтая актыўнасць можа быць звязаная з хуткім візітам ў Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці.

Горад Касцюковічы знаходзіцца за 30 км ад месца размяшчэння падраздзялення СПА і за 115 км ад мяжы з Украінай. Візіт адбудзецца ўжо заўтра (30 красавіка), потым зенітчыкі павінны вярнуцца ў пункт пастаяннай дыслакацыі.

З часу пачатку поўнамаштабнага ўварвання ўсе візіты Лукашэнкі па Беларусі суправаджаюцца падвышанай увагай найбліжэйшай вайсковай часткі зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў УС РБ. І як мы ўжо адзначалі, асноўныя падраздзяленні зенітных ракетных войскаў УС РБ размешчаны ў заходняй і цэнтральнай частках Беларусі (і ў Бабруйску), а на ўсходзе краіны такіх падраздзяленняў няма. Але для захаванасці Лукашэнку часова забяспечылі яго абарону і ад атакі з боку Расіі.

Папярэдні матэрыял
«Валадарку» расфармавалі, СІЗА №1 пераведзена ў Калядзічы. Нагадаем, па стане на 29 красавіка паводле праваабарончага цэнтру "Вясна" ў Беларусі як мінімум 1397 палітвязняў.
Наступны матэрыял
Расейцы вярбуюць беларускіх студэнтаў для зборкі БПЛА? Усё не зусім так, як пішуць СМІ

Iншыя матэрыялы