Цела Алеся Пушкіна аддалі сваякам

Радыё Свабода
Абноўлена
Абноўлена: 12 ліпеня 2023 17:13
4 хв.

На русском языке: Тело Алеся Пушкина отдали его родственникам

Сёння яго прывязуць у мястэчка Бобр, дзе ён жыў. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы. Цела Алеся Пушкіна плануюць прывезці ў Бобр сёння каля 21-й гадзіны.

Развітанне ў Бабры пачнецца заўтра а 10-й раніцы ў двары па вул. Горная, 4. Паніхіда — у 12:30. Пахаванне плануецца ў 13:30.

«Наша Ніва» расказвае, што адной з галоўных спраў жыцця Алесь называў роспіс царквы ў родным мястэчку Бобр. Гэты славуты сюжэт, дзе сярод грэшнікаў на страшным судзе быў адлюстраваны чалавек, падобны да дыктатара, таксама там былі намаляваныя амапаўцы і людзі, падобныя да высокіх праваслаўных іерархаў. Іншыя прама называюць у гэтых людзях Лукашэнку і мітрапаліта Філарэта.

Цела Алеся Пушкіна аддалі сваякам

Тую працу Алеся давялося замаляваць, але ўсё адно царква была распісаная ім. Па нядзелях Пушкін быў званаром у царкве. У 2011 годзе царква ў Бабры таямніча згарэла цалкам, давялося аднаўляць з нуля.

Папярэдні матэрыял
MOST: У Пушкіна была прабадная язва, яго прывезлі ў лякарню без прытомнасці і вельмі позна
Наступны матэрыял
Борт Яўгена Прыгожына ляціць з Беларусі амаль праз суткі

Iншыя матэрыялы