У Брэсцкай вобласці на 2 тыдні забаронена паляванне

Canva
Iнсайд
5 хв.

У распараджэнні рэдакцыі motolko.help апынуўся дакумент «Аб абмежаванні палявання» падпісаны генеральным дырэктарам Брэсцкага Дзяржаўнага Вытворчага Лесагаспадарчага Аб’яднання (ДВЛГА) Анатолем Леванюком.

У Брэсцкай вобласці на 2 тыдні забаронена паляванне

Дакумент аб забароне палявання ў Брэсцкай вобласці / motolko.help

У ім гаворыцца, што на два тыдні з 14 па 28 лютага ў Брэсцкай вобласці забараняецца паляванне з ужываннем агнястрэльнай зброі. Сказана, што дакумент адпраўлены ўсім лесапаляўнічым гаспадаркам. Прычынай такога рашэння называецца: «Забеспячэнне бяспекі грамадства і дзяржавы, нейтралізацыя пагроз правам і свабодам асобы, а таксама канстытуцыйнаму ладу Рэспублікі Беларусь».

Характэрна, што менавіта ў гэтыя даты, а дакладней 27 лютага, у Беларусі збіраюцца правесці так званы «рэферэндум» па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.

In English: Hunting is prohibited in Brest region for two weeks
На русском языке: В Брестской области на 2 недели запрещена охота

Папярэдні матэрыял
Новым старшынёй БРКА стаў Аляксей Швакоў: расказваем, хто ён такі яго ж цытатамі
Наступны матэрыял
Украіна прыпыняе транзіт беларускіх калійных угнаенняў з 16 лютага

Iншыя матэрыялы