На русском языке:
ЦБС: Польские госорганы передали данные беларусов с дополнительной защитой в посольство РБ в Польше
Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў, што ім стала вядома пра факт перадачы асабістых дадзеных беларусаў, якія маюць дадатковую абарону ў Польшчы, у амбасаду РБ. Паведамляецца, што дадзеную інфармацыю амбасадзе рэжыму ў РБ перадаў адзін з польскіх дзяржаўных органаў.
У ЦБС падкрэсліваюць, што дадзены інцыдэнт выклікае сур’ёзныя асцярогі, бо парушае прынцыпы канфідэнцыйнасці і бяспекі грамадзян, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай.
Пры гэтым, згодна з артыкулам №9 Закона «Аб прадастаўленні іншаземцам абароны на тэрыторыі Рэспублікі Польшча», асабістыя дадзеныя не могуць быць перададзены або атрыманыя ад суб’ектаў, у дачыненні да якіх існуе абгрунтаванае меркаванне ва ўчыненні пераследу або магчымага прычынення сур’ёзнай шкоды. Якім у адносінах да беларусаў і з’яўляецца рэжым Лукашэнкі.