На русском языке:
«Теневые дипломаты»: 11 беларусских почётных консулов, которые обогащались используя свой статус
Международный консорциум журналистов-расследователей ICIJ совместно с 58 медиа-партнёрами, среди которых и Беларускі расследавальніцкі цэнтр, составил список «Теневых дипломатов» (Shadow Diplomats) из более чем 550-и действующих и бывших почётных консулов, которые использовали свой статус для личного обогащения, уклонения от правоохранительных органов и продвижения политических планов.
Міжнародны кансорцыум журналістаў-расследавальнікаў ICIJ сумесна з 58 медыя-партнёрамі, сярод якіх і @Belarus_Files, склаў спіс «Ценявых дыпламатаў» (Shadow Diplomats) з больш чым 550 дзеючых і былых ганаровых консулаў, якія выкарыстоўвалі свой статус для асабістага ўзбагачэння. ухілу ад праваахоўных органаў і прасоўвання палітычных планаў.
Па колькасці такіх «ценявых дыпламатаў» Беларусь увайшла ТОП-20, заняўшы 16-е месца ў свеце. Сярод іх «кашалькі» Лукашэнкі і бізнесмены, якія зарабілі свой стан на сувязях з рэжымам.
▪️ Хто гэтыя людзі?
— Сяргей Цяцерын – кашалёк Лукашэнкі і ганаровы консул Грузіі ў Беларусі;
— Аляксандр Зайцаў – былы памочнік Віктара Лукашэнкі і ганаровы консул Замбіі ў Беларусі;
— Павел Тапузідзіс – уладальнік «Тытунь-Інвест» і ганаровы консул Грэцыі і Румыніі;
— Аляксандр Шакуцін – кіраўнік «Амкадора» і ганаровы консул Бангладэш;
— Аляксандр Зінгман – «зброевы барон» і ганаровы консул Зімбабвэ;
— Аляксандр Машэнскі – гендырэктар «Санта Імпэкс Брэст» і ганаровы консул Ісландыі;
— Валянцін Байко – намеснік дырэктара «Контэ Спа» і ганаровы консул Украіны;
— Віктар Шаўцоў – старшыня наглядальнай рады банка «Рашэнне» і ганаровы консул Філіпін;
Што цікава, у спіс Шаўцоў патрапіў за кантакт з зусім іншым урадам. Справа ў тым, што ў 2004 годзе Мінфін ЗША падазраваў банк «Рашэнне» (тагачасны «Інфабанк»), у дачыненні да адмывання грошай для рэжыму Садама Хусэйна, а Шаўцоў у той час быў старшынёй праўлення «Інфабанка».
— Андрэй Балабін – старшыня рады заснавальнікаў ЗАТ «ПАТЫЯ» і ганаровы консул Чылі.
— Упендра Махата – бізнесмен і экс-ганаровы консул Непала ў Беларусі.
— Аляксей Сычоў – сузаснавальнік фармацэўтычных кампаній «Натывіта» і «ВітВар», а таксама экс-ганаровы консул Славакіі.