На русском языке:
Тихановская хочет приехать в Киев и встретиться с полком Калиновского, но для этого нужно приглашение украинского МИДа
Журналістка Zerkalo.io Таццяна Ашуркевіч падчас прэс-канферэнцыі Аб’яднанага пераходнага кабінета спытала Святлану Ціханоўскую, чаму яна не можа прыехаць ва Украіну. Далей адбыўся такі дыялог:
– Для таго каб заехаць на тэрыторыю любой дзяржавы, мне трэба афіцыйнае запрашэнне ад МЗС. Украінскі бок пакуль не гатовы такое запрашэнне забяспечыць.
– Пры гэтым Зянону Пазняку і яго прыхільнікам такое запрашэнне было выдадзена?
– Я думаю, што ім такое запрашэнне не трэба.
– Чаму?
– Таму што ў мяне статус афіцыйнага госця Літвы. Для таго, каб літоўскі бок змог арганізаваць мой візіт у любую краіну (не толькі Украіну), павінна быць камунікацыя на ўзроўні МЗС.
– Калі гэтая камунікацыя вырашыцца ў станоўчы бок, вы будзеце гатовыя прыехаць ва Украіну і сустрэцца з прадстаўнікамі палка Каліноўскага?
– Абсалютна.
«Афіцыйны госць Літвы» – гэта дыпламатычны статус. Ён прымяняецца для дыпламатаў і палітыкаў, якія не могуць свабодна перамяшчацца па свеце па розных прычынах. У выпадку са Святланай Ціханоўскай – гэта спробы рэжыму Лукашэнкі затрымаць яе і даставіць у Беларусь любымі спосабамі (экстрадыцыя пры дапамозе Інтэрпола, затрыманне ў дружалюбных рэжыму краінах, разбойны напад і т.п.).
Таму для візіту кіраўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінета ў любую краіну неабходна афіцыйнае запрашэнне ад МЗС, каб Літва, чыім госцем яна зʼяўляецца, магла забяспечыць бяспеку – альбо каб бяспеку забяспечыў той бок, які яе прымае.
Адзначым, што з афіцыйнымі візітамі ва Украіну неаднаразова прыязджаў намеснік кіраўніцы Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Валеры Кавалеўскі, які ў т.л. прывозіў дроны для палка Каліноўскага.