МА РБ купляе новыя аптэчкі «лепш за НАТАўскія», якія потым у арміі не выкарыстоўваюцца

МА РБ
4 хв.

На русском языке: МО РБ покупает новые аптечки «лучше НАТОвских», которые потом в войсках не используются

Нядаўна тэлеграм-канал 103-й паветрана-дэсантнай брыгады (103-я пдбр.) апублікаваў фотасправаздачу з правядзення на палігоне «Лосвіда» заняткаў па баявой падрыхтоўцы з новым папаўненнем з вясновага прызыву. Адзначаецца, што «маладыя гвардзейцы вывучаюць асновы ваеннай справы пад кіраўніцтвам вопытных афіцэраў». А на фота прадстаўлены заняткі па агнявой і медыцынскай падрыхтоўцы.

Судзячы па апублікаваных фота, вайскоўцаў навучаюць накладанню джгута Эсмарха. Ну і што тут такога спытаеце вы?

МА РБ купляе новыя аптэчкі «лепш за НАТАўскія», якія потым у арміі не выкарыстоўваюцца

Справа ў тым, што ў канцы лютага 2023 года МА РБ апублікавала відэа, дзе вайскоўцы неназванага падраздзялення сіл спецыяльных аперацый атрымліваюць новыя аптэчкі беларускай вытворчасці. На відэа бачна, як вайсковая 103 пдбр. камплектуе тыя самыя аптэчкі «лепш за НАТАўскія», якія Лукашэнка даручыў распрацаваць у кастрычніку 2022 года. Тады паведамлялася, што 103-я пдбр атрымала 1000 такіх аптэчак.

Раней буйная партыя аптэчак новага ўзору была перададзеная расійскім вайскоўцам. А МА РБ зараз закупляе 2400 такіх аптэчак.

Варта адзначыць, што ў склад новых аптэчак уваходзяць як джгут кроваспыняльны турнікетнага тыпу, так і джгут кроваспыняльны гумовы (шэрага колеру). Адметна, што на занятках па баявой падрыхтоўцы з навабранцамі 103 пдбр мы не бачым ні першага, ні другога.

МА РБ купляе новыя аптэчкі «лепш за НАТАўскія», якія потым у арміі не выкарыстоўваюцца

У сухой рэштцы атрымліваецца, што 103 пдбр атрымала новыя аптэчкі, але чамусьці не вучыць імі карыстацца сваіх вайскоўцаў. Па ўсёй бачнасці, новыя аптэчкі захоўваюцца на складзе далей ад вайскоўцаў, каб не дай Бог крывая рука тэрміновай службы сапсавала гэтую цудоўную аптэчку. І з засекаў яны будуць вынятыя толькі ў выпадку правядзення чарговага паказушнага вучэння або візіту ў частку высокага начальства.

Яшчэ адна цудоўная дэманстрацыя таго, як МА РБ стварае паказуху.

Папярэдні матэрыял
На ўездзе ў Беларусь з РФ увялі часовы памежны кантроль
Наступны матэрыял
Адбылася чарговая ратацыя падраздзяленняў УС РБ, якія ахоўваюць мяжу з Украінай

Iншыя матэрыялы