Ціханоўская на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Мы можам супрацоўнічаць з НАТА ўжо зараз»

Офіс Святланы Ціханоўскай
5 хв.

На русском языке: Тихановская на сайд-ивенте по Беларуси во время саммита НАТО в Вильнюсе: «Мы можем сотрудничать с НАТО уже сейчас»

На саміце НАТА ў Вільні адбыўся сайд-івэнт па Беларусі. У ім прынялі ўдзел міністры замежных спраў Ісландыі і Партугаліі, віцэ-міністр замежных спраў Латвіі, дзяржсакратар Фінляндыі і лідэр дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская. Прыводзім шэраг цытат з яе выступу.

Беларусь – ключавы элемент бяспекі рэгіёну

Ціханоўская на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Мы можам супрацоўнічаць з НАТА ўжо зараз»

«Я ведаю, што зараз усе погляды звернутыя на Украіну і Расею. Але трэба памятаць, што Беларусь таксама частка той праблемы бяспекі, з якой мы сутыкнуліся.

Відавочна, што без свабоднай і дэмакратычнай Беларусі Еўропа не будзе ў бяспецы. Беларусь зʼяўляецца ключавым элементам бяспекі нашага рэгіёна».

Перамены Беларусі могуць адбыцца раней за перамогу Украіны

Ціханоўская на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Мы можам супрацоўнічаць з НАТА ўжо зараз»

«Для нас зразумела, што будучыня Беларусі цесна звязаная з будучыняй Украіны. Калі Украіна пераможа на палях бітваў, у Беларусі зʼявіцца шанц вырвацца з кіпцюроў Расіі. Аднак перамены ў Беларусь могуць прыйсці і раней. Мы ўбачылі гэта два тыдні таму падчас прыгожынскага мецяжу.

Беларускае таварыства ўбачыла ў ім магчымасць. Мяцеж паказаў далікатнасць рэжыму Лукашэнкі. Любая турбулентнасць можа прывесці да яго краху. І крах рэжыму Лукашэнкі будзе найлепшай падмогай для Украіны і вялізным ударам па Пуціне».

Патрэбны ордэр на арышт Лукашэнкі. Мы можам супрацоўнічаць з НАТА ўжо зараз

Ціханоўская на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Мы можам супрацоўнічаць з НАТА ўжо зараз»

«Мы можам пачаць супрацоўніцтва паміж НАТА і дэмакратычнай Беларуссю ўжо зараз – у рамках праграмы «Партнёрства ў імя міру». Так мы зможам пабудаваць узаемны давер і трывалую аснову для будучага супрацоўніцтва.

Мы таксама можам стварыць кансультатыўную групу паміж НАТА і дэмакратычнымі сіламі, як гэта ўжо зроблена з Еўрасаюзам. Група можа стаць платформай для абмену ідэямі і выпрацоўкі сумесных стратэгій.

Абмяркоўваючы трыбунал па Расіі, не забывайцеся пра Лукашэнку. Ён злачынец, а не прэзідэнт. Выдача ордэра на ягоны арышт стане магутным сігналам беларускаму народу і будзе спрыяць расколу элітаў. Каб перадухіліць тыранію ў будучыні, абавязкова трэба прыцягнуць тыранаў да адказнасці».

Беларусам патрэбен прамень надзеі

Ціханоўская на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Мы можам супрацоўнічаць з НАТА ўжо зараз»

«Зараз вельмі важна падарыць беларусам прамень надзеі. Надзеі на будучыню, якую яны заслужылі і выбралі. Думаю, калі мы дамо ім надзею, гэта стане адным са станоўчых вынікаў гэтага саміту НАТА і сённяшняга мерапрыемства ў прыватнасці.

Я ведаю, што шлях да дэмакратыі і свету няпросты, але ён адзіна правільны. Давайце пройдзем гэты шлях разам».

Папярэдні матэрыял
МА РБ: Праходзіць чарговая ратацыя падраздзяленняў УС РФ, размешчаных у Беларусі. «Беларускі Гаюн» пісаў пра гэта яшчэ тыдзень таму
Наступны матэрыял
У рэанімацыі памёр палітзняволены Алесь Пушкін

Iншыя матэрыялы