У рэанімацыі памёр палітзняволены Алесь Пушкін

Фота з асабістага архіва
3 хв.

На русском языке: В реанимации умер политзаключённый Алесь Пушкин

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Яніна. Пушкіну было 57 гадоў.

«Сёння ноччу у рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», — напісала яна.

У гродзенскай турме «Нашай Ніве» паведамілі, што Пушкін знаходзіўся ў бальніцы хуткай медычнай дапамогі. У самой бальніцы пацвердзілі, што мастак-палітвязень быў пад канвоем у рэанімацыі.

У рэанімацыі памёр палітзняволены Алесь Пушкін

Аляксандр Пушкін — вядомы беларускі мастак. Ён быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі МУС. Ноччу з 26 на 27 сакавіка у доме Пушкіна адбыўся ператрус. Алесь Пушкін даведаўся пра крымінальную справу на сябе, калі быў за мяжой, але негледзячы на гэта вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

30 сакавіка 2022 «суд» прызнаў Пушкіна вінаватым і прызначыў яму 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Падчас абвяшчэння прысуду Алесь гучна гаварыў і распрануўся, каб былі бачныя парэзы на жываце ў выглядзе крыжа.

Выказваем спачуванні родным і блізкім Алеся Пушкіна.

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Мы можам супрацоўнічаць з НАТА ўжо зараз»
Наступны матэрыял
Борт Яўгена Прыгожына 3-ці раз прыляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы