Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцай МУС Літвы абмеркавала законапраект аб беларусах, гуманітарны ВНЖ на працяглы тэрмін і стварэнне рабочай групы пры МУС

Офис Светланы Тихановской
8 хв.

На русском языке: Тихановская на встрече с главой МВД Литвы обсудила законопроект о беларусах, гуманитарный ВНЖ на длительный срок и создание рабочей группы при МВД

Святлана Ціханоўская падзякавала міністарцы МУС Агнэ Білатайтэ за пачутыя і прынятыя прапановы беларусаў па зменах у законапраект «Аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны».

Ціханоўская выказала падзяку ад імя беларусаў за тое, што ў новай версіі законапраекта абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі значна больш мяккія ў параўнанні з першапачатковым праектам. Ціханоўская падкрэсліла важнасць падзелу беларусаў і рэжыму Лукашэнкі.

Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцай МУС Літвы абмеркавала законапраект аб беларусах, гуманітарны ВНЖ на працяглы тэрмін і стварэнне рабочай групы пры МУС

Святлана Ціханоўская і Агнэ Білатайтэ

Ціханоўская падзякавала кіраўніцы Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліне Гудзінскайтэ за канструктыўнае супрацоўніцтва па паступовым вырашэнні пытанняў, з якімі даводзіцца сутыкацца беларусам, якія вымушана пакінулі Беларусь з-за пагрозы палітычнага пераследу.

Падчас перамоваў Ціханоўская і Білатайтэ дамовіліся стварыць працоўную групу, якая будзе ўключаць прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, ОСЦ і МУС Літвы для вырашэння пытанняў у сферы міграцыі і грамадскай бяспекі. Падобная група ў Польшчы паказала сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць: дзякуючы ёй былі прынятыя гуманітарныя ВНЖ і бясплатны праязны дакумент замест пашпарта для беларусаў.

Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцай МУС Літвы абмеркавала законапраект аб беларусах, гуманітарны ВНЖ на працяглы тэрмін і стварэнне рабочай групы пры МУС

На сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці спрасціць патрабаванні для беларусаў пры падачы на ВНЖ, у прыватнасці, каб была магчымасць не даваць даведку пра неасуджанасць або апастыль для тых грамадзянаў Беларусі, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь. Найбліжэйшым часам Дэпартамент міграцыі плануе выпусціць падрабязную інструкцыю, якая тлумачыць дэталі адносна працэдураў па легалізацыі беларусаў у Літве.

Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы ВНЖ па гуманітарных падставах на даўжэйшы перыяд часу, што таксама спрасціла б атрыманне пашпарта замежніка. У адказ на запыт паскорыць прыняцце рашэнняў па міжнароднай абароне літоўскі бок запэўніў, што пытанне заявак беларусаў знаходзіцца на кантролі і зацягнутасць тлумачыцца неабходнасцю праверкі на бяспеку і апрацоўкі вялікай колькасці заявак ад украінскіх уцекачоў. Чакаецца, што да сярэдзіны 2023 года запазычанасць будзе ліквідаваная, і беларускія заяўкі будуць разглядацца згодна з вызначанымі тэрмінамі. Нагадаем, што Літва – адна з лідарак у ЕС па адсотку станоўчых хадайніцтваў на выдачу міжнароднай абароны для беларусаў.

Міністарка Білатайтэ запэўніла Ціханоўскую, што Літва і літоўскі МУС прадоўжаць і надалей падтрымліваць беларусаў у міграцыйных пытаннях. Цяпер у Літве жыве больш за 49 000 беларусаў. Гэта другая пасля грамадзянаў Украіны замежная дыяспара ў Літве. Паводле нядаўніх сацыялагічных даследаванняў, каля 95% беларусаў у Літве дэкларуюць, што падтрымліваюць украінскі бок у канфлікце, а астатнія выбралі варыянт «не падтрымліваюць ніводны з бакоў».

Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцай МУС Літвы абмеркавала законапраект аб беларусах, гуманітарны ВНЖ на працяглы тэрмін і стварэнне рабочай групы пры МУС

Министр Билотайте заверила Тихановскую, что Литва и литовский МВД продолжат и дальше поддерживать беларусов в миграционных вопросах. В настоящее время в Литве проживает более 49 000 беларусов. Это вторая после граждан Украины иностранная диаспора в Литве.

Согласно недавним социологическим исследованиям, около 95% беларусов в Литве декларируют, что поддерживают украинскую сторону в конфликте, а остальные выбрали вариант «не поддерживают ни одну из сторон».

Папярэдні матэрыял
Зінгман зноў заўважаны побач з Алейнікам
Наступны матэрыял
Камандуючы групоўкай расейскіх войскаў «Балаклея» наведваў Зябраўку?

Iншыя матэрыялы