Камандуючы групоўкай расейскіх войскаў «Балаклея» наведваў Зябраўку?

focus.ua
Эксклюзіў
10 хв.

На русском языке: Командующий группировкой российских войск «Балаклея» посещал Зябровку?

Паводле інфармацыі праекта «Беларускі Гаюн», некалькі дзён таму ў размяшчэнне часці расійскіх войскаў на аэрадроме Зябраўка (Гомельскі раён) прыязджаў генерал-лейтэнант Андрэй Рузінскі, камандзір 11-га армейскага корпуса Сухапутных і берагавых войскаў Балтыйскага флоту ВМФ РФ, удзельнік акупацыі ўкраінскай Балаклеі.

Камандуючы групоўкай расейскіх войскаў «Балаклея» наведваў Зябраўку?

Андрэй Рузінскі ў 2020-м годзе.

Паводле расследавання ўкраінскіх журналістаў, Андрэй Рузінскі ўдзельнічаў у акупацыі ўкраінскага горада Балаклея, дзе камандаваў аднайменнай нефармальнай групоўкай расейскіх войскаў і нададзеных ёй вайсковых частак АРДЛА. Акрамя таго, як паведамлялі ўкраінскія СМІ, з пачатку акупацыі горада менавіта Рузінскі падпісваў дакументы на ўзнагароджанне асабовага складу і забеспячэнне групоўкі войскаў розным узбраеннем.

Камандуючы групоўкай расейскіх войскаў «Балаклея» наведваў Зябраўку?

Дакумент падпісаны камандуючым групоўкай расійскіх войскаў «Балаклея», Андрэем Рузінскім. / Свабода

Аднак вядома пра яго было задоўга да поўнамаштабнага ўварвання Пуціна ва Украіну ў 2022 годзе. Яшчэ ў 2018 годзе Украіна ўвяла санкцыі супраць Рузінскага як удзельніка расейскай агрэсіі ў Данбасе. Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны называе яго ваенным злачынцам, які яшчэ ў 2015 годзе пад пазыўным Няфёдаў быў камандзірам 2-й асобнай мотастралковай брыгады Цэнтра тэрытарыяльных войскаў Паўднёвай ваеннай акругі УС РФ.

«На сённяшні дзень палкоўнік Рузінскі за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сваёй злачыннай дзейнасці на Усходзе Украіны разглядаецца камандаваннем УС РФ на пасаду начальніка штаба 2 АК», – паведамлялі ў ГУР у 2015 годзе.

Тады ж ГУР паведамляў, што папярэднім месцам службы на той момант палкоўніка Рузінскага быў кантынгент УС РФ на тэрыторыі Арменіі (г. Гюмры). Разведка пісала, што знаходзячыся на пасадзе камандзіра 102-й ваеннай базы УС РФ Рузінскі правакаваў абвастрэнне азербайджана-армянскага канфлікту, заяўляў аб неабходнасці сілавога рашэння нагорна-карабахскага канфлікту і, у прыватнасці, быў асабіста датычны да расстрэлу вайскоўцам УС РФ Валерыем Пярмяковым шасці чалавек у горадзе Гюмры ў студзені 2015 года («справа Пярмякова»).

Камандуючы групоўкай расейскіх войскаў «Балаклея» наведваў Зябраўку?

Андрэй Рузінскі падчас наведвання Саргсянам і Пуціным 102-й расійскай ваеннай базы ў Гюмры, 2 снежня 2013 г. / president.am

У інтэрнэце таксама можна знайсці інфармацыю, што на пасадзе камандзіра расійскай ваеннай базы ў Гюмры ў 2013 годзе Андрэй Рузінскі даваў інтэрвʼю, дзе казаў, што ў выпадку агрэсіі Азербайджана супраць Нагорнага Карабаха база ўступіць у канфлікт.

Апроч гэтага, Рузінскі ўдзельнічаў і ў вайне ў Сірыі. 9 мая 2018 года МА РФ паведамляла, што на авіябазе Хмеймім (Сірыя) адбыўся ваенны парад, прысвечаны 73-й гадавіне перамогі ў ВАВ, а камандаваў тым парадам ні хто іншы, як генерал-маёр Андрэй Рузінскі.

Камандуючы групоўкай расейскіх войскаў «Балаклея» наведваў Зябраўку?

Парад на авіябазе Хмеймім, 9 мая 2018 года / МА РФ

З якой мэтай Рузінскі прыязджаў у Зябраўку, як і мэта яго знаходжання ў Беларусі, пакуль невядома. Адзначым таксама, што з 25 сакавіка 2023 года ў Гомель прыляцелі як мінімум 13 транспартных самалётаў Ан-124 ПКС РФ.

Чытаць таксама

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцай МУС Літвы абмеркавала законапраект аб беларусах, гуманітарны ВНЖ на працяглы тэрмін і стварэнне рабочай групы пры МУС
Наступны матэрыял
Пад санкцыі Новай Зеландыі патрапіў камандуючы ВПС і СПА УС РБ

Iншыя матэрыялы