Ціханоўская: «Пакажыце гэтае відэа сваякам і сябрам, якія не бачылі ці не хацелі бачыць фота з Украіны»

YouTube-канал Светланы Тихановской
3 хв.

На русском языке: Тихановская: «Покажите это видео родственникам и друзьям, которые не видели или не хотели видеть фото из Украины»

На ютуб-канале Святланы Ціханоўскай апублікавалі відэа, якое трэба паглядзець кожнаму беларусу. Яно звернута да тых, хто звыкся часцей глядзець тэлевізар, а не правяраць інфармацыю ў незалежных крыніцах.

На нашым сайце такіх людзей, хутчэй за ўсё, няма. Таму просім паказаць відэа сваякам і знаёмым, хто да гэтага часу думае, што вайны няма.

«Ці вы ўпэўненыя ў тым, што кажуць у тэленавінах? Ды і што там кажуць? Што вайны — няма? Што ўкраінцы самі бамбяць уласныя гарады? Як тады яны тлумачаць раскіданыя на дарогах пасля сыходу расійскага войска трупы жанчын, дзяцей і старых?

Вам гавораць, што Беларусь не ўдзельнічае ў вайне? Чаму тады вашыя сваякі з Брэсцкай і Гомельскай абласцей увесь час бачаць і чуюць, як з іх гарадоў ва Украіну ляцяць самалёты і ракеты расійскай арміі?

І галоўнае пытанне — чаму людзям з тэлевізара вы верыце больш, чым уласнай сям’і?»

Папярэдні матэрыял
Вакансія: шукаем чалавека для працы з сацсеткамі для новага праекта
Наступны матэрыял
«Беларускі Гаюн» публікуе перахоп перамоваў ПКС РФ

Iншыя матэрыялы