Вакансія: шукаем чалавека для працы з сацсеткамі для новага праекта

motolko.help
2 хв.

На русском языке: Вакансия: ищем человека для работы с соцсетями для нового проекта

Шукаем чалавека для працы з новым праектам.

Патрэбен той, хто выдатна разбіраецца як працаваць з Telegram, Instagram і іншымі пляцоўкамі. Задача — праца з актуальнай, бягучай інфармацыяй, яе пераўпакоўка, праца з візуалам (на базавым узроўні, можна выкарыстоўваць магчымасці Canva і іншых сэрвісаў).

Праца 24/7, аплочваемая. Можна дыстанцыйна. Нажаль, чалавек не павінен знаходзіцца ў Беларусі (з мэтаў уласнай бяспекі ў першую чаргу).

Калі вы той, хто нам патрэбен — запоўніце форму. За канкрэтнае партфоліа / досвед працы / прыклады работ — асобны плюс будзе. Пачаць трэба будзе ўжо на гэтым тыдні.

З павагай, Антон Матолька.

https://forms.gle/JxqH6K977gjEZki4A

Папярэдні матэрыял
Пра забарону бранявання жылля для грамадзян Беларусі на Airbnb
Наступны матэрыял
Ціханоўская: «Пакажыце гэтае відэа сваякам і сябрам, якія не бачылі ці не хацелі бачыць фота з Украіны»

Iншыя матэрыялы