На русском языке:
Тихановская встретилась с главой МИД Великобритании
У Вашынгтоне Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі, экс-прэмʼерам краіны, Дэвідам Кэмеранам.
Паводле звестак прэс-службы Ціханоўскай, сустрэча прайшла 7 снежня ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Вашынгтоне, куды на прыём Ціханаўскую запрасіў Кэмеран.
Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала кіраўніку МЗС за дыпсупрацоўніцтва, звярнула ўвагу на сітуацыю з палітвязнямі і заклікала Брытанію закрыць шчыліны ў санкцыях.
Святлана Ціханоўская, Дэвід Кэмеран і Валерый Кавалеўскі / Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Акрамя таго, Ціханоўская і Кэмеран абмеркавалі магчымасць стратэгічнага дыялогу паміж Вялікабрытаніяй і дэмсіламі Беларусі, а таксама магчымасць прызначэння спецпасланніка па Беларусі.
Нагадаем, што ўчора Лондан увёў санкцыі супраць 17 суддзяў і пракурораў рэжыму Лукашэнкі, а да гэтага, выступаючы ў Палаце Лордаў, Кэмеран заявіў, што рэжым Лукашэнкі таталітарны і Лондан працягне выкарыстоўваць супраць яго санкцыі і іншыя інструменты.