На русском языке:
До 10 «шахедов» за ночь заходили в Беларусь, один потерян
У ноч 26 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі не менш за 7 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед». Дроны праходзілі праз «калідор» Славуціч-Прыпяць, заляталі ў напрамку Брагіна, а таксама Пінска/Століна на паўднёвым захадзе краіны.
Першы заход быў у 02:51 па «транзітным калідоры» са Славуціча ў бок Чарнобыля, а далей у 04:34, 04:43, 05:19, 06:02 і 06:05.
Таксама было яшчэ 3 «шахеды», якія рухаліся ў напрамку Беларусі, але іх заход дакладна не пацверджаны, гэта праходы ў 03:20, 06:37 і ў 09:38 раніцы.
Апроч гэтага, Паветраныя Сілы ВСУ паведамілі, што адзін з БПЛА, пасля заходу ў РБ, больш не вярнуўся ва Украіну, гэта значыць быў лакацыйна страчаны на тэрыторыі Беларусі.
Адзначым, што на працягу ночы і раніцы дзяжурная авіяцыя ВПС РБ не паднімалася.