Дачка Святланы Ціханоўскай збірае грошы на танк, каб вызваліць тату з турмы

Офіс Святланы Ціханоўскай
4 хв.

На русском языке: Дочь Светланы Тихановской копит деньги на танк, чтобы освободить папу из тюрьмы

Пра гэта распавяла Святлана Ціханоўская падчас выступу на імпрэзе «Яднайся» ў Варшаве, паведамляе «Еўрарадыё».

«У мяне ўнікальная сітуацыя, таму што вельмі рэдка акцэнтуюць увагу на тым, што я жонка палітвязня. Часта пра гэта забываюцца. І ты ніколі сабе не дазваляеш стаць слабой і сказаць, што табе таксама балюча. Што табе даводзіцца размаўляць з мамай Сяргея, размаўляць са сваімі дзецьмі.

Дачка падчас нашых рэдкіх сустрэч плача, кажа, што збірае ў скарбонку грошы на танк, каб ісці тату вызваляць з турмы. У старэйшага дзіцяці пераходны ўзрост, яму патрэбны бацька. Маці Сяргея ў цяжкім стане ў Гомелі», — сказала Святлана Ціханоўская.

Папярэдні матэрыял
Долар па 3 рублі: сёння USD пабіў усе рэкорды за год
Наступны матэрыял
У беларускага танкабудаваньня на 2023 год амбіцыйныя планы. А што з рэалізацыяй?

Iншыя матэрыялы